- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот

19 снежня 2025 г. у Дзяржаўнай ўстанове адукацыі “Дзіцячая музычная школа мастацтваў №2 імя М.І.Аладава г.Мінска” адбылася прэзентацыя выставы “Маэстра беларускай музыкі” і юбілейны канцэрт, прысвечаныя 135-годдзю з дня нараджэння народнага артыста Беларусі, аднаго з заснавальнікаў беларускай кампазітарскай школы і музычнай адукацыі Мікалая Ільіча Аладава.
18 снежня 2025 года работнікам Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва давялося зноў сустракаць у чытальнай зале прадстаўнікоў ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Заводскага раёна г. Мінска”. Жадаючых наведаць выставу “Рыцар чалавечага духу”, прысвечаную 95-годдзю Уладзіміра Караткевіча, было так шмат, што іх не магла змясціць адначасова зала для наведвальнікаў.
17 снежня 2025 г. відэаканал Беларускага таварыства інвалідаў па зроку (БелТІЗ) зняў сюжэт аб выставе «Рыцар чалавечага духу», арганізаванай Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і прысвечанай 95-годдзю вядомага беларускага пісьменніка В.С.Караткевіча. Аснову сюжэту склалі інтэрв'ю куратара выставы, вядучага архівіста Н.А.Мізон і апавяданне аб жыцці і дзейнасці пісьменніка на аснове матэрыялаў выставы.
17 снежня 2025 года, напярэдадні Новага года, у рамках дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы” прадстаўнікі ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Заводскага раёна г. Мінска” наведалі выставу “Рыцар чалавечага духу”, прысвечаную 95-годдзю Уладзіміра Караткевіча.
15 снежня 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прайшлі здымкі для выпуска навін тэлеканала “Беларусь 3” аб юбілейнай выставе “Маэстра беларускай музыкі”, прымеркаванай да 135-годдзя з дня нараджэння выдатнага беларускага кампазітара, педагога і грамадскага дзеяча Мікалая Ільіча Аладава.
11 снежня 2025 года напярэдадні Новага года калектыў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) правёў навагоднюю дабрачынную акцыю “Ад усёй душы”, адрасаваную сваім фондаўтваральнікам. Загадчыца аддзела архіваў арганізацый і фарміравання НАФ Марыя Іосіфаўна Пышінская перадала ад імя калег памятныя навагоднія падарункі Ларысе Васільеўне Глебавай і Радаславе Мікалаеўне Аладавай.
12 снежня 2025 года ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі адбылася прэзентацыя банэрнай выставы “65 гадоў Беларускаму дзяржаўнаму архіву-музею літаратуры і мастацтва” (далей – БДАМЛМ).
11 снежня 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А. Макаранка прыняла ўдзел у III Трыенале маладых мастакоў – 2025.
10 студзеня 2025 года ў рамках правядзення акцыі “Архівы школе” Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прыняў у сваіх сценах студэнтаў першага курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі. Наведвальнікі архіва азнаёміліся з літаратурна-дакументальнай выставай “Рыцар чалавечага духу”, прысвечанай 95-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.
4 снежня 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 66-годдзя Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і 100-годдзя паэмы Якуба Коласа “Сымон–музыка”.
У рамках юбілейных мерапрыемстваў з нагоды 95-годдзя з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча ў Беларускім дзяржаўным архіве – музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыўся круглы стол, прысвечаны шматграннай творчасці і жыццю пісьменніка, а таксама ўрачыстае адкрыццё літаратурна-дакументальнай выставы «Рыцар чалавечага духу», якія прыцягнулі пільную ўвагу вядучых рэспубліканскіх і саюзных сродкаў масавай інфармацыі.