- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот

Паэт, крытык, празаік
Паэт, драматург, перакладчык, педагог
Літаратуразнавец, крытык, паэт
Літаратуразнавец, крытык, фалькларыст, бібліёграф, перакладчык
Паэт, празаік, перакладчык
2 снежня 2026 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведаў фондаўтваральнік і сябра архіва-музея – фотамайстар Вадзім Аркадзьевіч Качан. Падчас сустрэчы з дырэктарам БДАМЛМ Аленай Аляксандраўнай Макаранка ён перадаў у свой фонд новыя дакументы: сігнальны экзэмпляр фотаальбома “Связь эпох: Беларусь в кадре истории” (спонсар выдання – мабільны аператар МТС) і спіс першых сяброў Рады “Саюза фотамастакоў” Беларускага грамадскага аб’яднання “Саюза фотамастакоў”.
27 лістапада 2025 года адбылося пашыранае паседжанне кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ, прысвечанае памяці доктара гістарычных навук, прафесара Уладзіміра Нічыпаравіча Сідарцова (1935 – 2025).
27 лістапада 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка наведала ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 95-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, арганізаванае партнёрамі архіва-музея — Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь і навуковым і метадычным часопісам «Роднае слова».
27 лістапада 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыўся Дзень прававой асветы і прававой культуры ў працоўных калектывах. Мерапрыемства было арганізавана ў мэтах выканання пастановы Выканкама Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ад 14.11.2025 № 624.
26 лістапада 2025 года, у дзень 95-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры У.С.Караткевіча, у Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыўся круглы стол з адкрыццём выставы “Рыцар чалавечага духу”. Перад шматлікімі прысутнымі выступілі дакладчыкі з самымі рознымі тэмамі, якія былі паяднаны цікавасцю і павагай да шматграннай асобы паэта, празаіка, драматурга, публіцыста, перакладчыка, сцэнарыста Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.
26 лістапада 2025 года ў межах конкурса маладых літаратараў Саюзнай дзяржавы “Мост дружбы”, арганізаванага Пастаянным Камітэтам Саюзнай дзяржавы сумесна з ДУ “Нацыянальны Прэс‑цэнтр Рэспублікі Беларусь”, дэлегацыя маладых аўтараў з Расійскай Федэрацыі наведала Беларускі дзяржаўны архіў‑музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ).