20 студзеня 2026 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылася прэзентацыя шостага выпуску альманаха “Аўтограф”. Альманах – штогадовае выданне, заснаванае ў 2019 г., якое мае міждысцыплінарны характар. Яно публікуе навуковыя працы па шэрагу гуманітарных дысцыплін (архівазнаўстве, археаграфіі, літаратуразнаўстве, тэксталогіі, мастацтвазнаўстве, музеязнаўстве і г.д.), а таксама інфармацыйныя матэрыялы і навуковыя рэцэнзіі на раней апублікаваныя працы. У прэзентацыі ўдзельнічалі аўтары выпуску і даследчыкі, зацікаўленыя ў вывучэнні архіўнай і літаратурнай спадчыны Беларусі.  

15 студзеня 2026 годзе работнікі Беларусскага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел у адкрыцці выставы “Замест тысячы слоў”, прымеркаванай да 95-гадовага юбілею Наталлі Мікалаеўне Паплаўскай і да 95-годдзя з дня нараджэння Георгія Георгіевіча Паплаўскага. Выстава арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускім саюзам мастакоў і дачкой мастакоў Кацярынай Георгіеўнай Паплаўскай.

15 студзеня 2026 года у рамках дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы” ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылася экскурсія для ўдзельнікаў сацыяльна-асветніцкага праекта  “Акадэмія “трэцяга узросту”.

14 студзеня 2026 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая прэзентацыя кнігі «Радыёлетапіс краіны. Беларускае Радыё-100 гадоў у эфіры». У мерапрыемстве прынялі ўдзел работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) на чале з дырэктарам Аленай Аляксандраўнай Макаранка.

Серада, 14 Студзень 2026 12:03

Autograf

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей –БДАМЛМ) прэзентуе новую віртуальную выставу “Аляксей Туранкоў: у пошуках “Кветкі шчасця”, прымеркаваную да 140-годдзя з дня нараджэння выдатнага беларускага кампазітара, аднаго з заснавальнікаў нацыянальнай прафесійнай музычнай школы.

Туранкоў Аляксей Яўлампавіч нарадзіўся 21 студзеня 1886 г. у шматдзетнай сям’і дворніка ў Санкт-Пецярбургу. У 1892 г. пасля раптоўнай смерці бацькі патрапіў у гарадскі прытулак для дзяцей-сірот. У 1895 г. – у школу так званых “салдацкіх дзяцей” пры адным з армейскіх палкоў, дзе вучыўся ігры на духавых інструментах, скрыпцы і фартэпіяна. Быў прыхаджанінам палкавой царквы, спяваў у царкоўным хоры.

6 студзеня 2026 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылася сустрэча дырэктара архіва-музея А.А.Макаранкі і загадчыкаў аддзеламі навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання В.Ф.Шаталавай і архіваў арганізацый і фарміравання НАФ М.І.Пышынскай з народным артыстам Беларусі, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Ігарам Уладзіміравічам Алоўнікавым і беларускім гітарыстам, удзельнікам і заснавальнікам дуэта гітар «Алегрыяс», дырэктарам Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №2 імя М.І.Аладава Аляксандрам Пятровічам Церахавым.

Старонка 10 з 219