- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот

25 кастрычніка 2025 года ў рамках рэспубліканскага суботніка калектыў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прыняў актыўны ўдзел у мерапрыемствах па навядзенні парадку.
23 кастрычніка 2025 года вядучы архівіст Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва І.А.Лабовіч прыняў удзел у інтэлектуальным турніры ў складзе зборнай каманды прадстаўнікоў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы і Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Каманда атрымала назву “Фаліянт”. Таксама ў турніры прынялі ўдзел каманды з Беларускай натарыяльнай палаты, Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта і іншых ведамстваў.
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларускі дзіцячы фонд” выказвае падзяку калектыву Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) за аказаную дапамогу ў рэалізацыі традыцыйнай дабрачыннай акцыі фонду “Збяром школьны партфель разам”.
21 кастрычніка 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел у творчай сустрэчы з сучаснай беларускай пісьменніцай, лаурэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, Алесяй Кузняцовай, якая адбылася ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
16 кастрычніка 2025 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыліся XXIII Архіўныя чытанні “Супрацоўніцтва ў захаванні сацыяльнай памяці”, прысвечаныя 65-годдзю БДАМЛМ. У іх прынялі ўдзел 20 спецыялістаў архіўнай і музейнай справы, выкладчыкі ўстаноў вышэйшай адукацыі з Мінска, Віцебска, Магілёва, Жлобіна, Дзяржынска і Глыбокага. Асноўнымі праблемамі абмеркавання сталі пашырэнне падыходаў да выкарыстання архіўных маэрыялаў для даследавання беларускай гістарычнай спадчыны, выкарыстанне найноўшых тэхналогій і ўдасканаленне працы архівістаў.
16 кастрычніка 2025 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыліся XXIII Архіўныя чытанні “Супрацоўніцтва ў захаванні сацыяльнай памяці”, прысвечаныя 65-годдзю БДАМЛМ. У іх прынялі ўдзел 20 спецыялістаў архіўнай і музейнай справы, выкладчыкі ўстаноў вышэйшай адукацыі з Мінска, Віцебска, Магілёва, Жлобіна, Дзяржынска і Глыбокага. Асноўнымі праблемамі абмеркавання сталі пашырэнне падыходаў да выкарыстання архіўных маэрыялаў для даследавання беларускай гістарычнай спадчыны, выкарыстанне найноўшых тэхналогій і ўдасканаленне працы архівістаў.
15 кастрычніка 2025 года фонды Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) папоўніліся сямейным архівам Барыса Уладзіміравіча і Аксаны Барысаўны Аракчэевых.
16 кастрычніка 2025 года чытальная зала Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва будзе зачынена для наведвальнікаў у сувязі з правядзеннем XXIII Архіўных чытанняў.
Галоўны бухгалтар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва В.С.Арлоўская прыняла ўдзел у добраахвотнай акцыі “Дай лесу новае жыццё!”, якая праводзіцца Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь для аднаўлення ляснога фонду краіны.
8-10 кастрычніка 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) А.А.Макаранка прыняла ўдзел у рабоце семінара «Асаблівасці працы з асабістымі фондамі і калекцыямі дакументаў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і жыхароў блакаднага Ленінграда» Арганізацыйна-метадычнага цэнтра архіўных устаноў Паўночна-Заходняй федэральнай акругі па рабоце з дакументамі асабістага паходжання на базе Цэнтральнага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва Санкт-Пецярбурга (далей – ЦДАЛМ СПб) і круглым стале «Традыцыйныя метады і сучасныя падыходы да рэстаўрацыі архіўных дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны» на базе Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Санкт-Пецярбурга (далей – ЦДА СПб) і Лабараторыі забеспячэння захаванасці дакументаў дзяржаўных архіўных устаноў Санкт-Пецярбурга (далей – ЛЗЗД ДАУ СПб).
10 кастрычніка 2025 года адбыўся агульны сход работнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі ў рамках сустрэчы з прадстаўніком Цэнтральнага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Беларусі М.У.Карпяком.
9 кастрычніка 2025 г. работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі ўрачыстае адкрыццё міжнароднага выставачнага праекта “Літаратары на ваенных шляхах”, прысвечанага 80-годдзю Вялікай Перамогі, якое адбылося ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.