У Беларусі штогод адзначаюць дзве важныя даты – Дзень маці і Дзень бацькі. Першую з іх – Дзень маці –  святкуюць 14 кастрычніка. Другую – Дзень бацькі – беларусы адзначаюць 21 кастрычніка. Прамежак часу паміж гэтымі датамі назвалі Тыднем бацькоўскай любові. Кастрычніцкія дні поўныя асаблівай увагі да бацькоў, падзякі за любоў, якую яны ўкладаюць у выхаванне сваіх дзяцей.

 

6 кастрычніка 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) Алена Аляксандраўна Макаранка стала ганаровым госцем у студыі папулярнай ранішняй праграмы «Добрай раніцы, Беларусь!» на тэлеканале «Беларусь 1» у сваё прафесійнае свята – Дзень архівіста.

 

3 кастрычніка 2025 г. напярэдадні Дня архівіста, які традыцыйна адзначаецца 6 кастрычніка, работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) сталі ўдзельнікамі рэпартажу на першым інфармацыйным тэлеканале.

1 кастрычніка 2025 года ў рамках святкавання Міжнароднага дня пажылога чалавека ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылася экскурсія для групы наведвальнікаў з ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Савецкага раёна г.Мінска».

 

30 верасня 2025 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылася прэзентацыя зборніка «Породнённые войной и целиной». Гэта выданне стала вынікам сумеснага праекта Міністэрства культуры і інфармацыі Рэспублікі Казахстан, Саюза пісьменнікаў Казахстана, Саюза пісьменнікаў Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ), Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.

 

29 верасня 2025 г. у Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная Дню архівіста. У ёй прынялі ўдзел дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Леанідавіч Воінаў, а таксама дырэктары рэспубліканскіх архіўных устаноў.

 

26 верасня 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) у рамках літаратурных сустрэч «На крылах мастацкага слова» адбыўся круглы стол, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка, перакладчыка Навума Зіноўевіча Кісліка.

 

Старонка 17 з 219