27 сакавіка 2025 намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Н.Г.Пусцільнік-Марчук наведала занятак па пытаннях абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару грамадзянскай абароны, арганізаванае Цэнтральным раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях у рамках планавых мерапрыемстваў па павышэнні гатоўнасці да рэагавання на магчымыя канкрэтныя сітуацыі.

 

Прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі прэзентацыю альбома “Вечнасць у секундзе” вядомага фатографа Юрыя Іванова, якая адбылася ў сценах Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.

 

У рамках святкавання Міжнароднага дня тэатра Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей БДАМЛМ) і Дзяржкамархіў Рэспублікі Татарстан працягваюць супрацоўніцтва ў праекце «Дзень у гісторыі» і прадстаўляюць архіўныя матэрыялы, звязаныя з выдатнымі дзеячамі тэатра.

 

21 сакавіка 2025 г. дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей БДАМЛМ) А.А.Макарэнка сумесна з дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводству О.Л.Воінавым і кіраўнікамі дзяржаўных архіваў прынялі ўдзел ва ўрачыстым пасяджэнні Савета гістарычнага факультэта БДУ, прысвечаным 90-годдзю факультэта.

 

24 студзеня 2025 года споўнілася 140 гадоў з дня нараджэння Юрыя Віктаравіча Тарыча (1885 – 1967). 29 сакавіка 2025 года споўніцца 125 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Уладзіміравіча Корш-Сабліна (1900 – 1974). Яны шырока вядомы як рэжысёры, заснавальнікі беларускага ігравога кіно.

 

22 сакавіка 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак у мемарыяльным комплексе «Хатынь» у складзе дэлегацыі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Дэпартамента па архівах і справаводстве.

 

21 сакавіка 2025 года у рамках акцыі “Архівы – школе” навучэнцы УА “Сярэдняя школа №185 г. Мінска” пабывалі на экскурсіі ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ). Наведванне архіва стала не толькі магчымасцю дакрануцца да багатай культурнай спадчыны Беларусі, але і пагрузіцца ў атмасферу старадаўняй архітэктуры будынка былога касцёла бернардзінцаў.

 

20 сакавіка 2025 г. у малой зале кінатэатра «Піянер» (г. Мінск) адбылася тэматычная сустрэча «Вытокі беларускага кіно.

Старонка 30 з 219