20 лютага 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) А.А.Макаранка прыняла ўдзел у пленарным пасяджэнні Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «V чытанні памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча (1792-1852 гг.): гісторыка, філолага, археографа», прымеркаванай да 900-годдзя Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра ў Полацку, 800-годдзя Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра і 555-годдзя аб’яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці.

 

Штогод 21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы, які быў абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА ў 1999 годзе. Дні роднай мовы ў Беларусі пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі з 2009 года.

 

18 лютага 2025 года ў Мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адбылося ўрачыстае адкрыццё планшэтнай выставы «Во славу Родины, во имя Победы», прысвечанай 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, якая стала вынікам плённага супрацоўніцтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва (далей – БДУКМ), Тамбоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (далей – ТДУ) імя Г.Р.Дзяржавіна і рэспубліканскіх архіўных устаноў Беларусі (Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (далей — БДАКФФД), Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ), Беларускага дзяржаўнага навукова-тэхнічнага архіва). Планшэтная выстава праводзіцца ў рамках «Тыдня ТДУ імя Г.Р.Дзяржавіна ў Рэспубліцы Беларусь». 

 

18 лютага 2025 года, у рамках рэалізацыі пілотнага праекта “Юны архівіст” і рэспубліканскай акцыі “Архівы – Школе”, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Алена Аляксандраўна Макаранка падпісала пагадненне аб супрацоўніцтве з дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 44 імя Якуба Коласа г. Мінска” Вольгай Уладзіміраўнай Лавыш.

 

16 лютага 2025 г. адзначаецца стагоддзе з дня нараджэння І.Я.Навуменкі, прадстаўніка “франтавога” пакалення беларускіх празаікаў, выдатнага літаратуразнаўца, навукоўца і выкладчыка, заслужанага дзеяча навукі БССР (1978) і народнага пісьменніка незалежнай Беларусі (1995).

 

16 лютага 2025 у эфіры праграмы «Культурны тыдзень» тэлеканала «Беларусь 3» выйшаў сюжэт аб адкрыцці выставы ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) «Лёс свой прадбачыць», прысвечанай 65-годдзю заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, педагога, літаратара Андрэя Андрэевіча Душачкіна. 

 

Іван Якаўлевіч Навуменка (1925—2006) — адзін з найбольш слынных беларускіх пісьменнікаў другой паловы XX ст., гісторык і тэарэтык беларускай літаратуры.

 

13 лютага 2025 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) гасцінна расчыніў свае дзверы для навучэнцаў 3 «Б» класа Рэспубліканскага музычнага каледжа. Юныя музыканты здзейснілі займальнае падарожжа ў свет архіўных дакументаў, даведаўшыся шмат новага пра гісторыю беларускай культуры і мастацтва. 

 

14 лютага 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) на чале з дырэктарам Аленай Аляксандраўнай Макаранкай прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным 36-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана і памяці загінуўшых у Афганістане, якое адбылося ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе “Храм-Помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванні Айчыны нашай паслужылых”.

 

12 лютага 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) А.А.Макаранка прыняла ўдзел у пленарным пасяджэнні Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Навука. Бібліятэка. Інфармацыя”, прысвечанай 100-годдзю Цэнтральнай навуковай бібліятэкі (далей — ЦНБ) імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук (дале – НАН) Беларусі.

 

Старонка 32 з 219