11 студзеня 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) на чале з дырэктарам Аленай Аляксандраўнай Макаранка наведалі выставу “Мая Беларусь” у міжнародным выставачным цэнтры Belexpo, прысвечаную дасягненням сувярэннай Беларусі.

 

10 студзеня старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі (далей – ППА) Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Марына Аляксееўна Філімонцава і казначэй Людміла Юльянаўна Студзінская прынялі ўдзел у навучальным семінары для старшынь і казначэяў ППА, арганізаваным Мінскай гарадской арганізацыяй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. На семінары разглядаліся пытанні прадастаўлення справаздачнасці аб дзейнасці ППА і яе афармлення.

 

13 студзеня рэжым працы чытальнай залы: 9:00 – 13:00 у сувязі з правядзеннем прэзентацыі выставы Аляксея Мартынава «Лялечны народзец»

 Работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) ад усёй душы віншуюць вядучага архівіста Таццяну Віктараўну Кекелеву з выдатным юбілеем!

8 студзеня 2025 года, у рамках акцыі “Архівы – школе” навучэнцы Каледжа інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій пабывалі на экскурсіі ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ). Экскурсія стала для навучэнцаў не толькі магчымасцю дакрануцца да багатай культурнай спадчыны Беларусі, але і пагрузіцца ў атмасферу старадаўняй архітэктуры будынка былога касцёла бернардзінцаў.

Аўторак, 31 Снежань 2024 09:41

Дарагія сябры і калегі!

Напярэдадні Новага года калектыў БДАМЛМ зычыць Вам, каб кожная старонка Вашага жыцця ў Новым годзе была напоўнена займальнымі гісторыямі і яркімі эмоцыямі! Хай натхненне суправаджае Вас заўсёды! Жадаем Вам моцнага здароўя, шчасця, новых творчых здзяйсненняў і дабрабыту!

 

26 снежня 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыўся адзіны дзень інфармавання, прысвечаны тэме «Беларусь – краіна міру і згоды». У мерапрыемстве прыняў удзел начальнік аддзела ідэалагічнага забеспячэння ўпраўлення кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь М.М.Скамарошчанка.

23 снежня 2024 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі адкрыццё дакументальнай выставы “Залаты век беларускага кіно”, падрыхтаванай Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам кінафонафотадакументаў, Нацыянальнай студыяй “Беларусьфільм”, Нацыянальным гістарычным архівам і Музеем гісторыі беларускага кіно.

23 снежня 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка і загадчык аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання В.Ф.Шаталава наведалі ўрачыстае адкрыццё сумеснага выставачнага праекта “Расія - Беларусь.

Старонка 34 з 219