- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот

У рамках святкавання 90-годдзя Саюзаў пісьменнікаў Беларусі і Казахстана, у снежні 2024 года ўбачыў свет сумесны праект Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) з Саюзам пісьменнікаў Казахстана «Породненные войной и целеной (Сборник архивных документов, статей, переводов, комментариев) / составитель Л. Шашкова».
Заснавальнік праекта Г.В. Запартыка. Укладальнікі А.А. Макаранка, Д.С. Самахвалаў. Рэдакцыйная калегія: А.А. Макаранка, Н.А. Мізон, М.І. Пышынская, В.Ф. Шаталава 184 с. ISBN 978-985-7296-45-3
17 снежня ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылося адкрыццё выставы "Беларусьфільм" для дзяцей і пра дзяцей", прысвечанай 100-годдзю беларускага кіно.
Да 80-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны берлінскае выдавецтва “Aufbau Verlag” сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) у канцы 2024 года выдалі зборнік дакументаў «Ales Adamowitsch, Janka Bryl, Uladsimir Kalesnik «Feuer Dörfer. Wehrmachtsverbrechen in Belarus – zeitzeugen berichten» («Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімір Калеснік «Спаленыя вескі. Злачынствы вермахта на Беларусі – сведчанні сучаснікаў»)».
16 снежня 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыліся здымкі тэлеканалам Беларусь 3 сюжэта аб выставе “Беларусьфільм” пра дзяцей і для дзяцей”, прымеркаванай да 100-гадовага юбілею “Беларусьфільма”. Яна прысвечана дзіцячаму кіно, не толькі самім фільмам, але і творчаму працэсу, што суправаджаў іх здымкі.
12 снежня 2024 года работнікі БДАМЛМ на чале з дырэктарам А.А.Макаранка наведалі Нацыянальную бібліятэку Беларусі. У галерэі “Лабірынт” адбыўся творчы вечар “Песняры”: малітва галасоў і сэрцаў”, прысвечаны 55-годдзю беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”.
12 снежня 2024 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі кіналекторый, прысвечаны 100-годдзю беларускага кіно ў Музеі беларускага кіно. На лекторыі былі прадстаўлены фільмы “Дэманстратар” (рэж. Я.Сяцько), “Трэст, які не лопнуў” (рэж. Ю.Цімафееў), “Залатая эпоха Беларусьфільма” (рэж. Я.Сяцько).
11 снежня работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей БДАМЛМ) перадалі падарункі Клубнаму дому “Адкрытая душа” для людзей з ментальнымі захворваннямі.
11 снежня работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі Нацыянальную бібліятэку Беларусі, дзе адбылося адкрыццё выставы знакамітага мастака, Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Віктара Барабанцава пад назвай «Зімовыя дзівосы».
10 снежня 2024 года ў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва паступілі дакументы Васілеўскага Пятра Савельевіча – пісьменніка, сцэнарыста, рэжысёра, драматурга і пісьменніцы Васілеўскай Галіны Ануфрыеўны. Дакументы перадаў сын — Васілеўскі Пётр Пятровіч.
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прадстаўляе віртуальную выставу “Ад змагання за пяцігодкі да фільма пра Барбі”, прысвечанаю 100-годдзю дзіцячага часопіса “Бярозка”, што выдаецца з 1924 года.
Дваццаць пяць гадоў таму адбылася знамянальная падзея, якая стала натуральным увасабленнем імкнення беларусаў і расіян да яднання, заснаванага на непарыўных гістарычных сувязях, духоўнай і культурнай супольнасці.