- Главная
- О нас
- Научно-справочный аппарат
- Выставки
- Читальный зал
- Запросы и услуги
- Обращения граждан и юридических лиц
- Электронное обращение

У зборнік увайшлі матэрыялы навуковай канферэнцыі “Узвышаўскія чытанні”, прысвечанай 125-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. У навуковых артыкулах прадстаўлены літаратуразнаўчыя даследаванні творчасці Янкі Купалы, а таксама вопыт вывучэння архіўнай спадчыны паэта.
У зборнік увайшлі матэрыялы Узвышаўскіх чытанняў, прысвечаных юбілейным датам пісьменнікаў Кузьмы Чорнага і Змітрака Бядулі, а таксама гісторыі літаратурных працэсаў 20‒30-х гадоў XX стагоддзя. Даклады чытанняў ‒ гэта падсумаванне архіўных пошукаў і навуковых даследаванняў гісторыі беларускай літаратуры, зробленых у апошнія гады. Рэкамендуецца шырокаму колу чытачоў.
У зборнік увайшлі матэрыялы Узвышаўскіх чытанняў, прысвечаных юбілейным датам паэтаў Тодара Кляшторнага і Паўлюка Труса, а таксама гісторыі літаратурных працэсаў 20‒30-х гадоў XX стагоддзя. Даклады чытанняў ‒ гэта падсумаванне архіўных пошукаў і навуковых даследаванняў гісторыі беларускай літаратуры, зробленых у апошнія гады.
У зборнік увайшлі матэрыялы навуковых канферэнцый, прысвечаных юбілейным датам літаратуразнаўца А.А.Бабарэкі, гісторыка, краязнаўца, літаратуразнаўца, мастацтвазнаўца М.І.Каспяровіча, паэта Я.Пушчы, 75-годдзю з часу стварэння літаратурнага згуртавання “Узвышша”. Даклады канферэнцый ‒ гэта вынік архіўных пошукаў і навуковых даследаванняў гісторыі беларускай літаратуры 1920-х гадоў.
Трэці выпуск альманаха “Аўтограф” складаюць матэрыялы ХXІ Узвышаўскіх чытанняў, якія былі прысвечаны 95-годдзю заснавання літаратурнага згуртавання “Узвышша” і прайшлі ў архіве-музеі 26 траўня 2021 г., матэрыялы ХІХ Архіўных чытанняў “Беларуская літаратура і літаратуразнаўства 2-й паловы ХХ ст.”, якія прайшлі 1 кастрычніка 2021 г. Асобную частку выпуску складаюць тэксты дакладаў, якія прагучалі на Архіўных чытаннях у розныя гады і не ўвайшлі ў ранейшыя выданні.