- Главная
- О нас
- Научно-справочный аппарат
- Выставки
- Читальный зал
- Запросы и услуги
- Обращения граждан и юридических лиц
- Электронное обращение

Альманах «Аўтограф» змяшчае выбраныя даклады, якія прагучалі на «Узвышаўскіх чытаннях» і «Архіўных чытаннях» у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў 2011–2020 гг. Даклады прысвечаны фондам, дакументам і праблемам практычнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, а таксама вынікам даследаванняў па гісторыі літаратуры і культуры ХХ ст., якія ажыццяўляліся архівістамі, літаратуразнаўцамі і гісторыкамі ў апошняе дзесяцігоддзе.
Зборнік змяшчае даклады і паведамленні трох навуковых канферэнцый 2003‒2005 гг., якія былі праведзены Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва да Дня архівіста. Рэкамендаваны навукоўцам, выкладчыкам, настаўнікам, студэнтам.
"Неба мнагавокае" - першая асобная кніга Наталлі ВІшнеўскай (1907-1989), паэткі з драматычным лёсам, актыўнай удзельніцы літаратурнага згуртавання "Маладняк". Яе творы вызначаюцца тонкім лірызмам, настраёвасцю, кампазіцыйнай зграбнасцю, яркімі эпітэтамі. У кнігу ўключаны ўсе вядомыя на сёння вершы Наталлі ВІшнеўскай, апавяданне "Завея", а таксама лісты 1961-1989 гг., большасць з якіх адрасавана вядомаму паэту, празаіку і перакладчыку Сяргею Грахоўскаму.
Трэці выпуск альманаха “Аўтограф” складаюць матэрыялы ХXІ Узвышаўскіх чытанняў, якія былі прысвечаны 95-годдзю заснавання літаратурнага згуртавання “Узвышша” і прайшлі ў архіве-музеі 26 траўня 2021 г., матэрыялы ХІХ Архіўных чытанняў “Беларуская літаратура і літаратуразнаўства 2-й паловы ХХ ст.”, якія прайшлі 1 кастрычніка 2021 г. Асобную частку выпуску складаюць тэксты дакладаў, якія прагучалі на Архіўных чытаннях у розныя гады і не ўвайшлі ў ранейшыя выданні.