- Главная
- О нас
- Научно-справочный аппарат
- Выставки
- Читальный зал
- Запросы и услуги
- Обращения граждан и юридических лиц
- Электронное обращение

У зборніку творчай спадчыны вядомай беларускай мемуарысткі, асветніцы, працаўніцы на ніве беларускага адраджэння Зоські Верас “Зоська Верас. Выбраныя творы” прадстаўлены дакументы з асабістага архіўнага фонда пісьменніцы №318, іншых фондаў, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, а таксама Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, некаторых прыватных калекцый.
У кнізе прадстаўлены матэрыялы і дакументы, якія тычацца жыцця і творчасці выдатнага беларускага кампазітара, народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР і БССР А. В. Багатырова (1913 - 2003), а таксама артыкулы пра яго творчасць, якія належаць беларускім музыказнаўцам розных пакаленняў.
У зборніку прадстаўлены малавядомыя і рэдка выконваемыя творы беларускіх кампазітараў ХІХ-ХХ стагоддзяў. Партыю флейты можна выконваць на скрыпцы, а партыю скрыпкі можна транспанаваць для кларнета.
Выпуск музычнага кампакт-дыска з фартэпіяннымі творамі вядомага беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Льва Майсеевіча Абеліёвіча быў здзейснены да 100-годдзя з дня нараджэння кампазітара ў выніку рэалізацыі сумеснага праекта Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва з Дзіцячай музычнай школай мастацтваў №10 імя Я. Глебава (г. Мінск).
Навум Саламонавіч Перкін (1912-1976) – беларускі літаратуразнаўца і крытык, доктар філалагічных навук, прафесар. Нарадзіўся ў г.п. Тураў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1946 г. навуковы супрацоўнік, з 1963 г. загадчык сектара Інстытута літаратуры АН БССР.