Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) запрашае на юбілейны вечар «Майстерства натхненае, узнёслае», прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, народнага артыста БССР Юрыя Уладзіміравіча Семянякі.

Кіраўніцтва і калектыў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) выказваюць глыбокі жаль і шчырае спачуванне родным і блізкім у сувязі з адыходам у вечнасць Вячаслава Пятровіча Рагойшы.

Інфармацыя падрыхтавана Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва ў адпаведнасці з рэалізацыяй сумеснага з Рэспублікай Татарстан праекта “Дзень у гісторыі”, мэтай якога з’яўляецца абмен дакументаў па знамянальным датам у гісторыі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Татарстан.

5 лістапада 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) на чале з дырэтарам А.А.Макаранка прынялі ўдзел у прэзентацыі сумеснага з выдавецтвам “Каўчэг” выдання “Саната № 1 для фартэпіяна C-dur 1944 г.” Льва Абеліёвіча, падрыхтаванага да друку Андрэем Кіранавым па нотным рукапісе, які захоўваецца ў архіве-музеі. Прэзентацыя праходзіла ў рамках вялікага канцэрта для настаўнікаў музычных устаноў горада на базе ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў №10 імя Я.А.Глебава г.Мінска”.

Информация подготовлена Госкомархивом Республики Татарстан в соответствии с реализацией совместного с Республикой Татарстан проекта “День в истории”, целью которого является обмен документов по знаменательным датам в истории Республики Беларусь и Республики Татарстан.

4 лістапада 2025 года фонды Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) ўпершыню папоўніліся сямейным архівам вядучага майстра сцэны, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Леаніда Аляксандравіча Улашчанка.  

4 лістапада 2025 года ў Доме літаратараў у межах міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» адбылося пасяджэнне круглага стала «Вобразы Вялікай Перамогі ў літаратуры і кіно», арганізаванага Саюзам кінематаграфістаў, Саюзам пісьменнікаў, аддзелам экранных мастацтваў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук, Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Асноўнай праблемай, якая абмяркоўвалася на круглым стале, стала ўзаемадзеянне кіно і літаратуры як двух розных, але ўзаемадапаўняльных відаў мастацтва, што фарміруюць рэпрэзентацыю вайны для новых пакаленняў. Архівы як цэнтры захавання сацыяльнай памяці з'яўляюцца не проста крыніцамі інфармацыі аб мінулым, але і маюць уласны станоўчы вопыт яе трансляцыі на сучаснае грамадства.

3 лістапада 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) на чале з дырэктарам А.А.Макаранка прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця надмагільнага помніка беларускаму пісьменніку і грамадскаму дзеячу Змітраку Бядуле на Усходніх могілках у Мінску.

Старонка 14 з 218