- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прадстаўляе дакументы з фонду Рыгора Канстанцінавіча Пукста – беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларускай ССР (1955), якому 27 лістапада 2025 г. спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння.
16 лістапада 2025 года ў эфіры праграмы “Культурны тыдзень” тэлеканала “Беларусь 3” выйшаў сюжэт аб юбілейнай вечарыне “Майстэрства натхнёнае, узнёслае”, прысвечанай 100‑годдзю з дня нараджэння беларускага кампазітара, народнага артыста БССР Юрыя Уладзіміравіча Семянякі.
З 10 па 20 лістапада 2025 года Дэпартамент па энергаэфектыўнасці праводзіць Рэспубліканскую інфармацыйна-адукацыйную акцыю «Беларусь – энергаэфектыўная краіна». Яна прымеркавана да Міжнароднага дня энергазберажэння (11 лістапада).
14 лістапада 2025 г. святкуецца 120-годдзе з дня нараджэння беларускага паэта Міхася Васілька (1905—1960), аднаго з апошніх прадстаўнікоў позняга рамантызму ў беларускай літаратуры.
«Выбітны беларускі пісьменнік» і ў той жа час «Амаль забыты голас Заходняй Беларусі», «Сёння ў Беларусі рэдка прыгадваюць яго імя».
Да 100-годдзя з дня нараджэння народнага артыста БССР, кампазітара Юрыя Уладзіміравіча Семянякі Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва падрыхтаваў віртуальную выставу «Майстэрства натхнёнае, узнёслае». Юрый Семяняка — аўтар 4 опер, 5 аперэт, больш за 300 песень і іншых сімфанічных і вакальных твораў, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, старшыня Саюза кампазітараў БССР у 1978–1980 гг. Яго творчасць стала важнай часткай нацыянальнай музычнай спадчыны.
Віртуальная выстава «Майстэрства натхнёнае, узнёслае» прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння Юрыя Уладзіміравіча Семянякі (1925 – 1990) – выбітнага беларускага кампазітара, народнага артыста БССР. Яго імя назаўсёды ўпісана ў гісторыю нацыянальнай музычнай культуры, а творчасць стала неад’емнай часткай духоўнай спадчыны Беларусі.
12 лістапада 2025 года ў сярэдняй школе № 4 г.Мінска адбыўся юбілейны вечар «Майстэрства натхнёнае, узнёслае», прысвечаны 100‑годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, народнага артыста БССР Юрыя Уладзіміравіча Семянякі.
12 лістапада 2025 года на філалагічным факультэце БДУ адбылася сустрэча дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) А.А.Макаранка са студэнтамі, каб абмеркаваць магчымыя перспектывы працаўладкавання і прафесійнага развіцця ў архіўнай сферы.
12 лістапада 2025 года святкуецца 105-годдзе з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Ягоравіча Макаёнка (1920 – 1982).