- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот

22 студзеня 2026 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыўся сход працоўнага калектыву, прысвечаны падвядзенню вынікаў работы ўстановы за 2025 год. У рэжыме відэаканферэнцыі прыняла ўдзел начальнік аддзела выкарыстання дакументаў, ідэалагічнай работы і міжнароднага супрацоўніцтва Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Ю.У.Байданава.
21 студзеня 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прынялі ўдзел у юбілейным вечары, прысвечаным 85-годдзю з дня нараджэння выдатнага музыканта, кампазітара і аранжыроўшчыка, народнага артыста Беларусі Уладзіміра Георгіевіча Мулявіна (1941-2003).
20 студзеня 2026 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылася прэзентацыя шостага выпуску альманаха “Аўтограф”. Альманах – штогадовае выданне, заснаванае ў 2019 г., якое мае міждысцыплінарны характар. Яно публікуе навуковыя працы па шэрагу гуманітарных дысцыплін (архівазнаўстве, археаграфіі, літаратуразнаўстве, тэксталогіі, мастацтвазнаўстве, музеязнаўстве і г.д.), а таксама інфармацыйныя матэрыялы і навуковыя рэцэнзіі на раней апублікаваныя працы. У прэзентацыі ўдзельнічалі аўтары выпуску і даследчыкі, зацікаўленыя ў вывучэнні архіўнай і літаратурнай спадчыны Беларусі.
15 студзеня 2026 годзе работнікі Беларусскага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел у адкрыцці выставы “Замест тысячы слоў”, прымеркаванай да 95-гадовага юбілею Наталлі Мікалаеўне Паплаўскай і да 95-годдзя з дня нараджэння Георгія Георгіевіча Паплаўскага. Выстава арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускім саюзам мастакоў і дачкой мастакоў Кацярынай Георгіеўнай Паплаўскай.
15 студзеня 2026 года у рамках дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы” ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылася экскурсія для ўдзельнікаў сацыяльна-асветніцкага праекта “Акадэмія “трэцяга узросту”.
14 студзеня 2026 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая прэзентацыя кнігі «Радыёлетапіс краіны. Беларускае Радыё-100 гадоў у эфіры». У мерапрыемстве прынялі ўдзел работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) на чале з дырэктарам Аленай Аляксандраўнай Макаранка.
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей –БДАМЛМ) прэзентуе новую віртуальную выставу “Аляксей Туранкоў: у пошуках “Кветкі шчасця”, прымеркаваную да 140-годдзя з дня нараджэння выдатнага беларускага кампазітара, аднаго з заснавальнікаў нацыянальнай прафесійнай музычнай школы.
Туранкоў Аляксей Яўлампавіч нарадзіўся 21 студзеня 1886 г. у шматдзетнай сям’і дворніка ў Санкт-Пецярбургу. У 1892 г. пасля раптоўнай смерці бацькі патрапіў у гарадскі прытулак для дзяцей-сірот. У 1895 г. – у школу так званых “салдацкіх дзяцей” пры адным з армейскіх палкоў, дзе вучыўся ігры на духавых інструментах, скрыпцы і фартэпіяна. Быў прыхаджанінам палкавой царквы, спяваў у царкоўным хоры.