30 кастрычніка 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі адкрыты пасля рэканструкцыі Музей гісторыі беларускай чыгункі.

30 кастрычніка 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбыўся семінар-практыкум па тэме «Арганізацыя работы з фондамі асабістага паходжання ў дзяржаўных архівах Рэспублікі Беларусь» для студэнтаў 4 курса дзённай формы атрымання адукацыі па спецыяльнасці «архівазнаўства» гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

29 кастрычніка 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) А.А.Макаранка і загадчык аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання В.Ф.Шаталава прынялі ўдзел у адкрыцці Мемарыяльнай дошкі пісьменніку, удзельніку Вялікай Айчыннай вайны Алесю Ануфрыевічу Савіцкаму на доме нумар 11 па вуліцы Янкі Купалы, арганізаваным Саюзам пісьменнікаў Беларусі сумесна з сям'ёй А.А.Савіцкага.

Панядзелак, 27 Кастрычнік 2025 17:07

БДАМЛМ наведаў выставу “Беларусь і Біблія”

27 кастрычніка 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі выставачны праект “Беларусь і Біблія”, падрыхтаваны Тэалагічным інстытутам хрысціян евангельскай веры, які прысвечаны 500-годдзю выдання кнігі “Апостал” Францыскам Скарынай.

Панядзелак, 27 Кастрычнік 2025 16:23

Удзел БДАМЛМ у “Пічэтаўскіх чытаннях – 2025”

24 кастрычніка 2025 года, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) А.А.Макаранка прыняла ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Пічэтаўскія чытанні – 2025: подзвіг народа несмяротны (да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне)”.

Панядзелак, 27 Кастрычнік 2025 09:33

ПРЭС-РЭЛІЗ

25 кастрычніка 2025 года ў рамках рэспубліканскага суботніка калектыў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прыняў актыўны ўдзел у мерапрыемствах па навядзенні парадку.

Пятніца, 24 Кастрычнік 2025 11:33

Удзел БДАМЛМ ў інтэлектуальным турніры

23 кастрычніка 2025 года вядучы архівіст Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва І.А.Лабовіч прыняў удзел у інтэлектуальным турніры ў складзе зборнай каманды прадстаўнікоў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы і Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Каманда атрымала назву “Фаліянт”. Таксама ў турніры прынялі ўдзел каманды з Беларускай натарыяльнай палаты, Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта і іншых ведамстваў.

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларускі дзіцячы фонд” выказвае падзяку калектыву Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) за аказаную дапамогу ў рэалізацыі традыцыйнай дабрачыннай акцыі фонду “Збяром школьны партфель разам”.

21 кастрычніка 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел у творчай сустрэчы з сучаснай беларускай пісьменніцай, лаурэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, Алесяй Кузняцовай, якая адбылася ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Старонка 15 з 218