26 верасня 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) у рамках літаратурных сустрэч «На крылах мастацкага слова» адбыўся круглы стол, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка, перакладчыка Навума Зіноўевіча Кісліка.

 

25 верасня 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі новы выставачны праект “Сны Ван Гога” свайго партнёра – Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў – і галерэі “Фарба”.

 

25 верасня 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам навукова-тэхнічнай дакументацыі (далей – БДАНТД) прайшоў адзіны дзень інфармавання, прысвечаны Дню народнага адзінства Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца 17 верасня.

 

30 верасня 2025 года ў 16.00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на прэзентацыю кнігі «Породнённые войной и целиной». Выданне прадстаўляе сабой вынік сумеснага праекта Міністэрства культуры і інфармацыі Рэспублікі Казахстан, Саюзаў пісьменнікаў Казахстана і Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.

 

18 верасня 2025 года, у рамках рэспубліканскай акцыі “Жывая сувязь пакаленняў”, у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылася літаратурная сустрэча “На крылах мастацкага слова”. Яна стала першай падзеяй з новага цыкла мерапрыемстваў, якія плануецца праводзіць у архіве-музеі на традыцыйнай аснове.

 

17 верасня 2025 года, ў Дзень народнага адзінства, у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыўся сход працоўнага калектыву. Работнікі архіва сабраліся, каб адзначыць гэтае важнае дзяржаўнае свята і абмеркаваць яго значэнне для беларускага народа і краіны ў цэлым.

 

18 верасня 2025 года чытальная зала Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва будзе зачынена для наведвальнікаў у сувязі з правядзеннем літаратурнай сустрэчы “На крылах мастацкага слова”.

16 верасня 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі дакументальную выставу “Тэатр, дзе нараджаюцца мары”, якая прадстаўлена ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача (далей – ТЮГ) і прысвечана адкрыццю 70-га юбілейнага сезона “Заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь “Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача”.

 

12 верасня 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі адкрыццё выставы “Ка мне ў госці з прывітаннем шчырым”, якую Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы прымеркаваў да Дня народнага адзінства. Прадстаўленыя на выставе дакументы і гістарычныя памяткі, звязаныя з жыццём Заходняй Беларусі, якія прывезлі ў Мінск Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей і Мастоўскі дзяржаўны музей “Лес і чалавек”, выклікалі пільную ўвагу архівістаў.

 

11 верасня 2025 года адбылася прэзентацыя выставачнага праекта “Песня — душа народа”, падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ), Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў (далей — БДАКФФД) сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь.

 

Старонка 17 з 218