Галоўны бухгалтар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва В.С.Арлоўская прыняла ўдзел у добраахвотнай акцыі “Дай лесу новае жыццё!”, якая праводзіцца Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь для аднаўлення ляснога фонду краіны.

 

Панядзелак, 13 Кастрычнік 2025 14:33

БДАМЛМ пашырае міжнароднае супрацоўніцтва

8-10 кастрычніка 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) А.А.Макаранка прыняла ўдзел у рабоце семінара «Асаблівасці працы з асабістымі фондамі і калекцыямі дакументаў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і жыхароў блакаднага Ленінграда» Арганізацыйна-метадычнага цэнтра архіўных устаноў Паўночна-Заходняй федэральнай акругі па рабоце з дакументамі асабістага паходжання на базе Цэнтральнага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва Санкт-Пецярбурга (далей – ЦДАЛМ СПб) і круглым стале «Традыцыйныя метады і сучасныя падыходы да рэстаўрацыі архіўных дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны» на базе Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Санкт-Пецярбурга (далей – ЦДА СПб) і Лабараторыі забеспячэння захаванасці дакументаў дзяржаўных архіўных устаноў Санкт-Пецярбурга (далей – ЛЗЗД ДАУ СПб).

 

10 кастрычніка 2025 года адбыўся агульны сход работнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі ў рамках сустрэчы з прадстаўніком Цэнтральнага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Беларусі М.У.Карпяком.

 

9 кастрычніка 2025 г. работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі ўрачыстае адкрыццё міжнароднага выставачнага праекта “Літаратары на ваенных шляхах”, прысвечанага 80-годдзю Вялікай Перамогі, якое адбылося ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.

 

У Беларусі штогод адзначаюць дзве важныя даты – Дзень маці і Дзень бацькі. Першую з іх – Дзень маці –  святкуюць 14 кастрычніка. Другую – Дзень бацькі – беларусы адзначаюць 21 кастрычніка. Прамежак часу паміж гэтымі датамі назвалі Тыднем бацькоўскай любові. Кастрычніцкія дні поўныя асаблівай увагі да бацькоў, падзякі за любоў, якую яны ўкладаюць у выхаванне сваіх дзяцей.

 

6 кастрычніка 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) Алена Аляксандраўна Макаранка стала ганаровым госцем у студыі папулярнай ранішняй праграмы «Добрай раніцы, Беларусь!» на тэлеканале «Беларусь 1» у сваё прафесійнае свята – Дзень архівіста.

 

3 кастрычніка 2025 г. напярэдадні Дня архівіста, які традыцыйна адзначаецца 6 кастрычніка, работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) сталі ўдзельнікамі рэпартажу на першым інфармацыйным тэлеканале.

Старонка 16 з 218