- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) запрашае на юбілейны вечар «Майстерства натхненае, узнёслае», прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, народнага артыста БССР Юрыя Уладзіміравіча Семянякі.
Кіраўніцтва і калектыў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) выказваюць глыбокі жаль і шчырае спачуванне родным і блізкім у сувязі з адыходам у вечнасць Вячаслава Пятровіча Рагойшы.
Інфармацыя падрыхтавана Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва ў адпаведнасці з рэалізацыяй сумеснага з Рэспублікай Татарстан праекта “Дзень у гісторыі”, мэтай якога з’яўляецца абмен дакументаў па знамянальным датам у гісторыі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Татарстан.
5 лістапада 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) на чале з дырэтарам А.А.Макаранка прынялі ўдзел у прэзентацыі сумеснага з выдавецтвам “Каўчэг” выдання “Саната № 1 для фартэпіяна C-dur 1944 г.” Льва Абеліёвіча, падрыхтаванага да друку Андрэем Кіранавым па нотным рукапісе, які захоўваецца ў архіве-музеі. Прэзентацыя праходзіла ў рамках вялікага канцэрта для настаўнікаў музычных устаноў горада на базе ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў №10 імя Я.А.Глебава г.Мінска”.
Информация подготовлена Госкомархивом Республики Татарстан в соответствии с реализацией совместного с Республикой Татарстан проекта “День в истории”, целью которого является обмен документов по знаменательным датам в истории Республики Беларусь и Республики Татарстан.
4 лістапада 2025 года фонды Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) ўпершыню папоўніліся сямейным архівам вядучага майстра сцэны, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Леаніда Аляксандравіча Улашчанка.
4 лістапада 2025 года ў Доме літаратараў у межах міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» адбылося пасяджэнне круглага стала «Вобразы Вялікай Перамогі ў літаратуры і кіно», арганізаванага Саюзам кінематаграфістаў, Саюзам пісьменнікаў, аддзелам экранных мастацтваў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук, Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Асноўнай праблемай, якая абмяркоўвалася на круглым стале, стала ўзаемадзеянне кіно і літаратуры як двух розных, але ўзаемадапаўняльных відаў мастацтва, што фарміруюць рэпрэзентацыю вайны для новых пакаленняў. Архівы як цэнтры захавання сацыяльнай памяці з'яўляюцца не проста крыніцамі інфармацыі аб мінулым, але і маюць уласны станоўчы вопыт яе трансляцыі на сучаснае грамадства.
3 лістапада 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) на чале з дырэктарам А.А.Макаранка прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця надмагільнага помніка беларускаму пісьменніку і грамадскаму дзеячу Змітраку Бядуле на Усходніх могілках у Мінску.
4 лістапада 2025 года ў рамках рэалізацыі праекта “Юны архівіст” і рэспубліканскай акцыі “Архівы – Школе” адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) з ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 2 імя М.І.Аладава г.Мінска”. У падпісанні пагаднення прынялі ўдзел дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка і дырэктар «Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 2 імя М.І.Аладава г.Мінска» А.П.Церахаў.
3 лістапада 2025 года вядучы архівіст Беларускага Дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва аддзела архіваў арганізацый і фарміравання НАФ Наталля Паўлаўна Прынько правяла семінар-практыкум з работнікамі Дзяржаўнай ўстановы “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі”.
1 лістапада 2025 года ў 143-ю гадавіну з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа Стаўбцоўшчына традыцыйна сабрала аматараў творчасці вялікага класіка на штогадовае свята «Каласавіны». У ліку ганаровых гасцей і актыўных удзельнікаў мерапрыемстваў былі работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) на чале з дырэктарам А.А.Макаранка.
30 кастрычніка 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прынялі ўдзел ва ўрачыстам адкрыцці выставы «Андрей Бембель. Дорогами эпохи», прымеркаванай да 120 – годдзя з дня нараджэння народнага мастака БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, прафесара, скульптара, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Андрэя Ануфрыевіча Бембеля (1905 – 1986), падрыхтаванай сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь.